Просмотр полной версии : БЕЛАРУСКIЯ ВЕРШЫ
Александр Невский
12.08.2008, 06:43
Гісторыю спраў вялікіх твораць людзі,
якіх у нетрах ўзгадаваў народ.
Былі мы ад вякоў, мы ёсць. Мы будзем,
на спадчыне дзядоў сваіх - крывіцкі род!
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * */Ларыса Геніюш/
Александр Невский
25.08.2008, 05:39
Налева - краты, направа - краты,
Крыху далей - там ідзе дрыгва.
Жывеш, здаецца, але не рады,
Свабода ёсць, ды яе няма.
Крычы ўголас - ніхто не чуе,
А скажаш шэптам - запішуць усе.
І нехта чорны цябе вартуе,
Ля брамы пільна ўдзень пасе.
А ты свабодны, ды толькі скуты,
Свае праблемы сам вырашай.
Свабодны вязень - твае пакуты,
І толькі волю сваю шукай.
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * / Вольга Коваль /
Super Girl
03.09.2008, 02:51
ЗЯНОН
Аве Марыя
У цішы над зямлёй *у эфіры начным
Голас чысты гучыць - так пяе хэрувім:
"Ave Maria, gracia plena!
Ave Maria, gracia plena!"
На Радзіме маёй ён, як сонца прамень,
Белы цьвет веснавы і крыніцы струмень.
Ave Maria, gracia plena!
Ave Maria, gracia plena!
Беражы-сьцеражы нас у чорнай бядзе,
Я далёка-далёка у лясной старане.
Ave Maria, gracia plena!
Ave Maria, gracia plena!
Там, дзе сосны шумяць, там, дзе хмары бягуць,
Хай гучыць над зямлёй, над Радзімай маёй:
"Ave Maria, gracia plena!
Ave Maria, gracia plena!"
--------------------------------------------
У пачатку '90-ых гг. Ігар Лучанок напісаў да гэтага верша музыку. Выконвалі "Сябры".
Super Girl
03.09.2008, 02:55
Зянон.
* * * * *Краіна.
О, багаслаўлёная краіна,
Дзе ўсьміхаюцца людзі адзін аднаму,
Дзе на роднай мове вучацца дзеці,
Дзе шануюць сваіх,
Дзе ня чуецца брыдкіх слоў,
Дзе паважаюць бліжніх плён,
Дзе праца ў радасьці ідзе
І чыстае юнацтва,
І чыстая вада,
І шчасьце вечнае
Пад родным небам...
О, краіна ў маёй галаве!
Як жа НЕПАДОБНАЯ ты
На ўсё, што цяпер. * * * * * * * * * * * * * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * 2003г.
Александр Невский
13.09.2008, 03:50
Маю хату маскалі спалілі,
Нейкім цудам я жывы застаўся,
Пэўна, зь неахайнасьці ўпусьцілі:
У дрымучым лесе я схаваўся.
Але ведаю, што буду я свабодны,
Калі зрыну страху ланцугі:
Залунаюць па-над Краем Родным
Бел- чырвона-белыя сьцягі.
А пакуль што ў полі завіруха грае,
Празь сьнягі паўзу я ледзь жывы.
І на белым сьнезе пакідаю
Сьцежачку чырвонае крыві.
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * /Сяржук Злодзей/
vBulletin® v3.8.6, Copyright ©2000-2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot